Logo Polskiego Radia
Print

Ахова прыроды ў гарадох – гэта фікцыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.03.2015 13:10
Інвэстары высякаюць дрэвы беспакарана.

Муніцыпальныя ўлады заплюшчваюць вочы на вырубку гарадзкіх дрэваў, хоць у выніку гэтага яны трацяць мільёны злотых. Гэта высновы найноўшай справаздачы Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK), якую на сваіх старонках цытуе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

Муніцыпальныя ўлады прыцягваюць інвэстараў, бо ў будучыні гэта азначае прыток новых падаткаплатнікаў. Аднак некаторыя зь іх забываюць пры гэтым пра ахову навакольнага асяродзьдзя й інтарэсы мясцовых жыхароў.

Праблема тычыцца, між іншым, вырубкі дрэваў пры нагодзе новых інвэстыцый. І хоць мясцовые кіраўніцтва мае адпаведныя прававыя інструмэнты, то рэдка імі карыстаецца. Чыноўнікі не правяраюць каштоўнасьці навакольнага асяродзьдзя й не клапоцяцца пра, напрыклад, зьмену інвэстыцыйнага праекту так, каб захаваць дрэвы.

На 200 правераных інвэстыцыяў, на тэрыторыі якіх расьлі 25 377 дрэваў, мясцовыя чыноўнікі адмовілі інвэстарам у вырубцы толькі 59 зь іх (0.2%), чытаем у рапарце Вышэйшай кантрольнай палаты.

Інспэктары даказваюць таксама, што абавязковая кампэнсацыя, то бок абавязак, паводле якога інвэстар за вырубку павінен правесьці насаджэньне новых дрэваў, гэта фікцыя. Такім чынам адбываецца ў асноўным з-за неадназначных правілаў.

Усё гэта прычыняецца да паступовага зьмяншэньня паверхні „зялёных тэрыторыяў” у польскіх гарадох, перасьцерагае NIK у сваёй справаздачы, якую цытуе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт