Logo Polskiego Radia
Print

Rzeczpospolita: Трэба падтрымаць Украіну зброяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.02.2015 14:28
"Калі Кіеў просіць зброю ў Захада,- то па-сутнасьці, амаль выключна дзеля таго, каб замежную зброю паказаць грамадзтву як доказ, што Эўропа і сьвет ня кінулі Ўкраіну".

У нас асаблівы абавязак памагаць Кіеву. Гэтага вымагае ня толькі салідарнасьць, але перш за ўсё інтарэс польскай дзяржавы. Украіне патрэбная зброя, а мы можам яе пастаўляць. Дастаткова перамагчы бездапаможнасьць і страх.

Крызыс на Ўкраіне не закончыўся. Падзеі апошніх дзён паказваюць, што прыцішаныя пасьля менскага пагадненьня баі ў любы момант могуць успыхнуць нанова. У трываласьць міру ніхто, акрамя некалькіх эўрапейскіх сталіц, ня верыць. А калі нават гэтак будзе, то існаваньне дзьвюх самаабвешчаных рэспублік, узбройваных Расеяй, зьяўляецца ваеннай пагрозай. Нікому нармальнаму гэтая вайна не патрэбная. Ніхто яе ня хоча. Асабліва Польшча, якая вельмі балюча спазнала гора вайны, трымае бок тых, хто змагаецца за мір ва Ўкраіне. Аднак нельга верыць ілюзіям. Пэрспэкстыва спыненьня баёў на Ўкраіне ўвесь час далёкая. Дасканала ведаюць гэта ўкраінцы і памалу ўсьведамлаюць гэта палякі. У меншай ступені гэта разумеюць на Захадзе, які верыць, што Пуціна спыніць поўная капітуляцыя ўладаў Кіева. І таму ўкраінская справа ня мае ў ЭЗ дастатковай падтрымкі. І таму, як кажуць самі ўкраінцы, працуе неафіцыйнае эмбарга на пастаўкі зброі для Ўкраіны.

- Калі ўлады ў Кіеве заяўлаюць аб патрэбе паставак зброі з Захаду, - кажа выданьню Анджэй Вільк з Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў, - то па-сутнасьці, амаль выключна дзеля таго, каб замежную зброю паказаць грамадзтву як доказ, што Эўропа і сьвет ня кінулі Ўкраіну. Украінскія салдаты маюць чым ваяваць, аднак у іх няма баявога духа й гасьне вера, што эўрапейскія сымбалі і гарантыі салідарнасьці, якія абараняў Майдан, маюць якое-небудзь значэньне.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт