Пуцін захапіў Дэбальцава
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.02.2015 14:29
                    
                                 
                
                
                     Захад абураецца, але, акрамя слоў, на нішто больш не адважыўся.
                
                
                    
                        
EPA/ANASTASIA VLASOVA 
                     
                
                
                
               
                
                         Сэпаратысты з падтрымкай расейскай арміі насуперак менскім пагадненьням аб спыненьні агню, падпісаным 12 лютага ў Менску, занялі стратэгічны горад на Данбасе. Захад абураецца, але, акрамя слоў, на нішто больш не адважыўся.
-Эўрасупольнасьць прыме адпаведныя крокі, калі ваенныя дзеяньні будуць працягвацца, - такім чынам кіраўнічка эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні дала зразумець, што ня час на чарговыя дэбаты пра ўзмацненьне санкцыяў. – Пагадненьне зь Менска не памерла. Справядліва трэба прызнаць, што ёсьць розьніца паміж тым, што было да перамоваў і цяпер, - падкрэсьліваў прэс-сакратар францускага ўраду. І фактычна, ваенныя дзеяньні, акрамя Дэбальцава, паўсюль спыніліся.
ЭЗ і ЗША пабойваюцца ўзмацненьня канфрантацыі з Масквой, таму што новыя санкцыі абышліся б надта дорага й заадно сталі б вялікай праверкай адзінства Эўропы наконт палітыкі адносна Расеі. Ніхто, у тым ліку Вашынгтон, ня рвецца ўкраінцам пастаўляць зброю.
Пуцін яшчэ ў Менску сварыўся з Парашэнкам з-за Дэбальцава. І хаця адарваць горад яму не ўдалося, то ў Менску расейскі прэзыдэнт і сэпаратысты давалі зразумець, што пагадненьне не адносіцца да Дэбальцава.
яс/Gazeta Wyborcza