Logo Polskiego Radia
Print

Польскія фірмы ўсё часьцей пераводзяць сваю дзейнасьць у Вялікабрытанію

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.02.2015 16:40
  • 10.02.2015.mp3
Заахвочвае гэта зрабіць простая юрыдычная й падатковая сыстэма, ды прыязныя адносіны чыноўнікаў.

Палякаў прыцягвае абмежаваная бюракратыя, простая працэдура рэгістрацыі й ліквідацыі фірмы, высокія парогі даходаў без падатакаў і зразумелыя юрыдычныя правілы. Перавядзеньне фірмы ў Вялікабрытанію апошнім часам стала модным, у прыватнасьці, сярод дробных прадпрымальнікаў.

Адзін зь іх гэта Мацей Дутко. Свой бізнэс ён перавёў на выспы ў палове 2013 году.

-Я вырашыў адмовіцца ад абавязацельстваў перад дзяржавай, якая ня толькі ня дбае пра прадпрымальнікаў, але да таго ж усякімі мерамі імкнецца зьнеахвоціць да добрасумленнай эканамічнай актыўнасьці. Улады Вялікабрытаніі дасканала разумеюць, што асноўным рухавікоў эканомікі зьяўляюцца малыя й сярэднія фірмы, - патлумачыў Дутко на сваім блёгу.

Польскіх прадпрымальнікаў прыцягвае ў Вялікабрытанію магчымасьць зэканоміць у параўнаньні з Польшчай, як мінімум, 4 тысячы эўра за год на абавязковых узносах і падатках. У выніку фірма можа прапанаваць кліентам паслугі на 25% таньней чым у Польшчы.

Падаткавыя парогі ў Вялікабрытаніі нават большыя чым у Польшчы, але там падаткі й зборы цесна прывязаныя да прыбытку фірмы. Калі ў прадпрымальніка няма адпаведнага прыбытку, то ён ня плаціць падатку ні страхоўкі, акрамя абавязковага ўзносу.

Прыцягваюць на выспы таксама ангельскія чыноўнікі, якія па-людзку трактуюць прадпрымальніка й давяраюць яму. Там, практычна, няма фінансавых праверак.

яс/Puls Biznesu

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт