Logo Polskiego Radia
Print

Як вязьні пісалі казкі на конкурс (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.02.2015 14:43
  • казкі.mp3
Конкурс правёў фонд „Яны - гэта мы” супольна са сьледчым ізалятарам.

За 2 гады на конкурс „Вызваліць казку” прыйшло больш за 100 казкаў. Пісалі іх вязьні польскіх турмаў. Конкурс правёў фонд „Яны - гэта мы” супольна з Гайнаўскіх сьледчым ізалятарам. Паводле старшыні фонду Натальлі Герасімюк, мэта конкурсу – даць магчымасьць людзям, якія знаходзяцца ў турме й ня могуць быць са сваімі дзецьмі, выказаць тое, што ляжыць у іх на душы, і выказаць праз казку. Як вынік конкурсу "Вызваліць казку" выйшла кніга "Казкі з чыстага ліста" ды аўдыёкніга, на якой казкі чытаюць вязьні са сьледчага ізалятара ў Гайнаўцы. З Натальляй Герасімюк размаўляў Яраслаў Іванюк.

матэрыял у далучаным гукавым файле

фота: Я.Іванюк/Беларуская служба

Старшыня
Старшыня Фонду "Яны - гэта мы" Натальля Герасімюк і начальнік сьледчага ізалятара ў Гайнаўцы палкоўнік Раман Пашко.

Падчас
Падчас падсумаваньня конкурсу ў гарадзкой бібліятэцы напісаныя вязьнямі казкі чытаў між бургомістр Гайнаўкі Ежы Сірак.


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт