Logo Polskiego Radia
Print

Расея высылае войска на Поўнач

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2015 13:05
Масква рэактывуе вайсковую базу ля фінскай мяжы.

Расейскі флёт пашырае актыўнасьць у Фінскай затоцы. Хэльсінкі непакояцца, піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

Мясьціна Алакурці на Захадзе Кольскай паўвыспы. Некалі належала да Фінляндыі, пасьля савецка-фінскай вайны адышла да СССР. Да 2009 года там стацыянавалі савецкія ды расейскія войскі. Апошнім часам толькі цывільныя службы ды памежнікі. Летась расейскі генштаб назваў базу пакінутай з-за адсутнасьці якой-колечы актыўнасьці.

На днях ўсё зьмянілася. На базу прыбылі першыя 800 жаўнераў, якія будуць займацца аднаўленьне базы. Пасьля рамонту тут будзе стацыянаваць да 3 тысяч жаўнераў. Брыгада ў Алакурці будзе падпарадкоўвацца Арктычнаму стратэгічнаму камандаваньню, створанаму ў сьнежні 2014-года.

Гэта чарговае сьведчаньне растучага значэньня Арктыкі для Расеі. Алакурці – гэта ужо другая рэактываваная расейскім кіраўніцтвам вайсковая база. Першай была база на высьпе Кацельны, задачай якой зьяўляецца кантраляваць паўночны марскі шлях на ўчастку эўрапейская частка Расеі -Далёкі Ўсход. Крэмль вядзе мадэрнізацыю іншых вайсковых базаў, будуе радыёлякацыйныя пастарункі.

Прычына такой актыўнасьці – апошнія адкрыцьці навукоўцаў. Дасьледчыкі заяўляюць, што ў раёне Арктыкі можа знаходзіцца 13% неадкрытых радовішч нафты і 30% - прыроднага газу. Ацяпленьне клімату стварае магчымасьць доступу да гэтых багацьцяў. Апроч Расеі гэтыя рэсурсы прыцягваюць увагу ЗША, Канады, Нарвэгіі ды Даніі, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт