Часопіс, прысьвечаны беларускай тэматыцы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.12.2014 15:20
-
2014-12-23 POLONIA Kryvoi Jaraslau JBS.mp3
Выйшаў ужо другі нумар выданьня, якое калісьці мела вялікае значэньне на Захадзе.
У Лёндане выйшаў ужо другі нумар адноўленага летась пасьля 25-ці гадоў перапынку "Часопіса беларускіх дасьледаваньняў" (Journal of the Belarusian Studies).
Нумар адкрывае артыкул Дароты Міхалюк з унівэрсытэта Мікалая Капэрніка ў Торуні ды Пэра Андэрса Рудлінга з Лундзкага ўнівэрсытэта пра разьвіцьцё ідэі беларускай дзяржаўнасьці падчас нямецкай акупацыі беларускіх земляў у гады Першай сусьветнай вайны. У нумары Сяргей Богдан са Свабоднага ўнівэрсытэта Бэрліна аналізуе таксама беларуска-іранскія дачыненьні, а Настасься Матчанка разглядае ролю праўладных недзяржаўных арганізацый у Беларусі.
Рэдактар часопіса ды заадно дырэктар Цэнтра Астрагорскага ў Лёндане Яраслаў Крывой лічыць, што выданьне ў 50-60-я гады ХХ стагодзьдзя мела вельмі вялікае значэньне на Захадзе, і цяпер гэтае значэньне трэба аднавіць.
слухайце інтэрвію Яраслава Іванюка з Я. Крывым у далучаным гукавым файле
На фота: Яраслаў Крывой (зьлева) з прафэсарам Макотам Гаясака (Makoto Hayasaka, Tokyo Institute of Technology) у кулюарах Кангрэса дасьледчыкаў Беларусі, Коўна 2013