Logo Polskiego Radia
Print

Хопіць зьневажаць судзьдзяў!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.12.2014 16:28
Кіраўнікоў судоў абурылі словы Яраслава Качыньскага.

Гэта беспрэцэдэнтны зварот старшыняў найважнейшых у Польшчы судоў.

«Улада тэрарызуе суды, якія разглядаюць скаргі на апошнія выбары», - заявіў Яраслаў Качыньскі. Лідэр ПіС тлумачыў сваім прыхільнікам, што праз два дні пасьля выбараў, на сустрэчы зь кіраўнікамі вышэйшых судоў прэзыдэнт Камароўскі загадаў судзьдзям адхіляць усе выбарчыя скаргі.

– Гэта пагардлівая атака на кожнага з тысячы судзьдзяў, - кажуць кіраўнікі Канстытуцыйнага суду, Вярхоўнага суду і Вярхоўнага адміністрацыйнага суду.

- Жарты скончыліся. Неабходна рэагаваць. Грамадзтва павінна зразумець, у які бок гэта ўсё ідзе, - кажа прафэсар Анджэй Цоль, былы старшыня Канстытуцыйнага суду.

- Гэта ўжо ня ёсьць крытыка нейкага адзіночнага прысуду ці судзьдзі. Гэта абвінавачаньне судоў, што яны ідуць на павадку ўлады. Калі ласка, давайце канкрэты: дзе гэтае тэрарызаваньне? У якім судзе?, - пытае прэс-сакратар Рэспубліканскай рады судоў Вальдэмар Журэк. Нас пазбаўляюць даверу да суду. І гэта кажа чалавек, брат якога, будучы міністрам юстыцыі, прымаў намінацыі, а потым, стаўшы прэзыдэнтам, прызначаў судзьдзяў. Калі нехта кажа, што суды не самастойныя па выбарчых справах, гэта значыць, што яны не самастойныя ў кожнай іншай справе, - зазначае Журэк.

- Небясьпечна крытыкаваць фундамэнты дэмакратыі, якім зьяўляюцца незалежныя суды, - абураюцца судзьдзі на словы Яраслава Качыньскага.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт