Logo Polskiego Radia
Print

У вайну ня вераць, але бараніцца гатовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.10.2014 11:54
У палякаў слабыя веды на тэму сваёй арміі і таго, якой тэхнікай яна распараджаецца.
foto:  nasze-wojsko.plfoto: nasze-wojsko.pl

Палякі ў сваёй масе ня вераць, што іх краіне пагражае вайна, але яны гатовыя бараніць Айчыну. Апытаньні правёў Дасьледчы дом Maison. Іх вынікі прыводзіць Rzeczpospolita. Кожны трэці паляк адказаў, што на ягоную думку цягам дзесяці гадоў можа здарыцца ўзброены канфлікт з удзелам палякаў або на тэрыторыі Польшчы.

Каля 70% мяркуе, што Польшча не гатовая бараніць свае межы, а 63% нэгатыўна ацэньвае боездольнасьць арміі. Большасьць адказвае, што палякі ня змогуць доўга бараніцца самі. На думку паловы апытаных, польскае войска можа змагацца месяц, а адна пятая думае, што каля трох месяцаў.

У палякаў слабыя веды на тэму сваёй арміі і таго, якой тэхнікай яна распараджаецца. І гэта не зьмяняюць вайсковыя парады, якія адбываюцца пры розных нагодах. Тым ня менш, у выпадку канфлікту жыхары краіны гатовыя ўзяць зброю ў рукі і змагацца за сваю дзяржаву.

Дарадца міністра абароны прафэсар Багуслаў Пацэк адзначае, што працягваецца падрыхтоўка падставаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы. у выніку павінны быць грунтоўна рэфармаваныя Нацыянальныя сілы рэзэрваў. Экспэрты прапануюць, каб у рамках ваеннай падрыхтоўкі пры вайсковых школах існавалі тэрытарыяльныя аддзелы сілаў рэзэрваў. У выпадку вайны жаўнеры гэтых сілаў маглі б абараняць стратэгічныя аб’екты і весьці партызанскія змаганьні.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт