Мірны атам - адзіная альтэрнатыва
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.09.2014 18:47
Без атамнай энэргіі Эўропа мае невялікі шанец, каб пазбавіцца ад нездаровай і небясьпечнай залежнасьці ад Крамля.
Міжнароднае агенцтва энэргіі не пакідае сумненьняў – залежнасьць Эўропы ад імпарту энэрганосібітаў будзе расьці. Ці мірны атам – гэта адзінае выйсьце? – задаецца пытаньнем Polityka.
Экалягічнае лоббі стараецца адбіць у жыхароў ЭЗ ахвоту будаваць атамныя электрастанцыі, але і так у краінах зьвязу працуе 131 рэактар. Застаецца пытаньне, што рабіць з адпрацаваным палівам, якое ўтрымлівае небясьпечныя субстанцыі. Вядзецца праца над тым, каб зьменшыць колькасьць ізатопаў у паліве і магчымасьцю яго больш эфэктыўнага выкарыстаньня. Надзея таксама ў новым паліве, якое называецца торый. Ён намнога больш эфэктыўны, чым уран, і не пакідае столькі радыёактыўных адкідаў. Але пакуль што ім мала хто цікавіцца, паколькі торый немагчыма выкарыстаць дзеля вытворчасьці атамнай бомбы.
Цяпер многія краіны ЭЗ, асабліва Нямеччына, паставілі на разьвіцьцё аднаўляльных крыніц энэргіі – ветру, сонца і вады. Але такая энэргія намногая даражэйшая, чым іншая. І таму ўжо цяпер відаць, што нямецкая эканоміка пачынае крыху задыхацца ў выніку дарагой энэргіі. У мінулым годзе нямецкія хатнія гаспадаркі плацілі за энэргію ў два разы больш, чым французы.
У Польшчы яшчэ слаба разьвітая аднаўляльная энэргетыкі. Ёсьць патэнцыял у выкарыстаньні энэргіі водаў Балтыйскага мора, а таксама біямасы, якая выдзяляе шмат цяпла. Тым ня менш, аналіз энэргетычных магчымасьцяў ясна паказвае, што без атамнай энэргіі Эўропа мае невялікі шанец, каб пазбавіцца ад нездаровай і небясьпечнай залежнасьці ад Крамля.
Polityka/нг