Logo Polskiego Radia
Print

Бабуля на дыскатэцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2014 14:47
Супольныя мерапрыемствы дазваляюць пераадольваць стэрэатыпы.

Пажылыя людзі ўсё больш адважна ўваходзяць у сьвет маладых людзей і наадварот. Мода на мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленьняў разьвіваецца на руінах стэрэатыпаў, лічыць тыднёвік „Wprost”.

„Я люблю моладзь, тамы яна мяне таксама падтрымлівае. Аднак прызнаю, што такой прыхільнасьці й цікавасьці да маёй асобы я й не чакала”, - кажа 75-гадовая Вірджынія Шміт, вядомая ў Польшчы як DJ Віка.
З моладзьдзю яна кантактуе здавён, паколькі па прафэсіі яна настаўніца. Але зараз выступае ў зусім іншай ролі. Пасьля выхаду на пэнсію жанчына вырашыла стаць дыджэям.

Спачатку яна вяла ў асноўным вечарыны для пажылых людзей. Але зараз зьяўляецца зоркай дыскатэкаў для прадстаўнікоў розных пакаленьняў, падчас якіх яна грае з маладымі музыкамі.

Дыскатэкі ўжо тры гады праходзяць у модных клюбах польскай сталіцы й становяцца ўсё больш папулярнымі. На мерарпыемствы прыходзяць бабулі, дзядулі і ўнукі. Ніхто гэтаму не зьдзіўляецца.

Важным мерапрыемствам зьяўляецца фэстываль міжпакаленьняў, які прайшоў у клюбе „Temat Rzeka” ў Варшаве. Мерапрыемства ўдалося, а старэйшыя госьці пакідалі клюб раніцай. Маладая разьвітваліся зь імі апладысмэнтамі й рабілі сумесныя фоткі.

Паўліна Браўн – арганізатаркай дыскатэкаў - прызнае, што адмыслова выбярае такія клюбы, якіх старэйшыя людзі да гэтай пары пазьбягалі.

„Я хачу паказаць, сто старэйшыя людзі маладыя духам. Варта таксама паказаць, што старасьць прыгожяя”, - кажа Паўліна Браўн.

Колькасьць мерапрыемстваў для розных пакаленьняў расьце. Паводле Бэаты Токаж-Каміньскай, сацыёляга з Таварыства творчых ініцыятараў „ę”, гэткія мерапрыемствы пераадольваюць стэрэатыпы. Яны паказваюць, што можа быць цікава й модна.

Усё ж, паводле дасьледаваньнаў, праведзеных установай Абаронцы грамадзянскіх правоў, пакуль надалей прадстаўнікі розных пакаленьняў у Польшчы рэдка між сабой кантактуюць. Яны ў асноўным сустракаюцца ў рамках сям’і. У публічнай сфэры мінаюцца, перш за ўсё, у сродках грамадзкага транспарту.

Тым часам атмасфэра ў аутобусе ці трамваі не спрыяе наладжаньні правільных адносінаў. Перш за ўсё кантакты зводзяцца да стэрэатыпнай „барацьбы за свабоднае месца”.

Паводле спэцыялістаў, дзеля ліквідацыі стэрэатыпаў трэба, каб асяродзьдзе старых і маладых перасякалася. Тым больш, што гэта дае станоўчыя вынікі. Падчас дыскатэкаў для прадстаўнікоў розных пакаленьняў маладыя й старыя ладзяць адносіны, якія выходзяць паза клюб.

Спэцыялісты падкрэсьліваюць, што бар’еры ў выглядзе ўзросту можна выдатна пераадолець дзякуючы супольным зацікаўленьням. Дзякуючы ім лягчэй пазьбягаць стэрэатыпнага мысьленя.

У Польшчы ўзьнікла новая зьява, і трэба працягваць гэтую традыцыю, лічыць тыднёвік „Wprost”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт