Не абражай у сеціве! 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        16.09.2014 14:07
                    
                                 
                
                
                    Rzeczpospolita: Камэнтар у сеціве можа быць негатыўным, але павінен быць праўдзівы і абгрунтаваны. 
                
                
                    
                        
Photo: sxc.hu
                     
                
                
                
               
                
                         
„Будзьце асьцярожны! Не купляйце у яго! Папярэджваем — ня варта” — такія камэнтары на аўкцыённых парталах можна сустрэць даволі часта. Аднак яны могуць стаць крыніцай праблем для аўтара такой крытыкі. 
У гэтым пераканалася жанчына, якая гандлюе ў сеціве вопраткай. Ёй давядзецца папрасіць прабачэньня ў кліента за непрыемны допіс у адказ на адмоўную ацэнку пакупкі ў яе як прадаўца. Суд вырашыў, што зьмешчаная жанчынай інфармацыя непраўдзівая, выходзіць па-за межы абгрунтаванай крытыкі і парушае гонар і годнасьць кліента, які меў права быць незадаволены абслугоўваньнем. 
эб