Logo Polskiego Radia
Print

Школьныя прылады спустошаць хатні буджэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2014 13:11
88% бацькоў за школьныя набыткі заплаціць з хатняга бюджэту.

Пачатак кожнага школьнага году - гэта для польскіх бацькоў немалая праблема – перш за ўсё фінансавая. Гаворка ідзе пра тое, адкуль узяць сродкі на вялікія выдаткі, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

За падручнікі для вучня базавай школы трэба заплаціць 85-111 эўра. Для вучня гімназіі й ліцэя 120-145 эўра. А гэта яшчэ не канец выдаткаў. Дадаткова трэба купіць школьныя прылады, то бок ранец або заплечнік, пенал, сумку на абутак, вопратку на фізкультуру, фарбы, плястыліну ці альбом для маляваньня. На гэтую мэту трэба выдаткаваць ад 12 да 63 эўра ў выпадку вучня базавай школы ды ад 48 да 72 эўра ў выпадку вучня гімназіі ці ліцэя.

Тым ня менш, сума, прызначаная на школьныя прыналежнасьці, можа перавышаць і 120 эўра. Усё залежыць ад таго, які ранец або заплечнік спадабаецца дзіцяці. Калі яно захоча тавар вядомай фірмы або выгадны заплечнік на колах, то выдатак складзе больш за 70 эўра.

Тым часам паводле дасьледаваньня, праведзенага „Payback Opinion Poll”, ажно 88% бацькоў за школьныя набыткі заплаціць з хатняга бюджэту, то бок содкамі, прызначанымі на штодзённае ўтрыманьне.

Менавіта таму сёлета 90% рэспандэнтаў заяўляюць, што набыткі абмяжуюць да найбольш неабходных рэчаў.

Параўноўваючы цэны даступных на рынку тавараў, аналітыкі дайшлі да высновы, што найбольш карысна купляць школьныя прылады, 50х50, у традыцыйнай краме й па інтарнэце. Такім спосабам скарыстаюцца бацькі, якія хочуць купіць дзецям заплечнік або пенал вядомай фірмы.

У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра падручнікі, то купіць іх больш аплочваецца па інтэрнэце, паколькі ўсе інтэрнэтныя кнігарні падрыхтавалі з нагоды пачатку школьнага году адпаведныя скідкі й прамоцыі, паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт