Польскія паляўнічыя за скарбамі ня маюць спэцыяльнай адукацыі й часта парушаюць законы. Тым ня менш, усё часьцей на іх ўскладзены спадзяваньні прафэсійных археолягаў, паведамляе тыднёвік „Wprost”.
Артур Тронцік з Семянавіцаў Сілескіх, якога называюць «Сапэр», зьяўляецца адным з самых вядомых паляўнічых за скарбамі ў Польшчы. Але дамовіцца на інтэрвію зь ім вельмі складана. Калі ён пагаджаецца, то гаворыць пераважна пра сытуацыю паляўнічых за скарбамі, пра адносіны з археолягамі, мэтады пошукаў й дзейнaе заканадаўствa. Вельмі рэдка ён успамінае пра свае дасягненьні, хаця й мае чым пахваліцца.
Напрыклад, вартасьць знойдзенага пры яго дапамозе скарбу прынцэсы з трынаццатага стагодзьдзя, то бок ювелірныях вырабаў, выяўленых падчас раскопак у Люблінскім ваяводзтве, складае каля двух мільёнаў эўра. На думку экспэртаў, цяпер вядомы ўжо скарб з Чэрмна можа сьведчыць пра вызначэньне месца распалажэньня легендарнай сталіцу Чырвонай Русі.
Паводле агульных ацэнак, такіх як ён, то бок паляўнічых за скарбамі, у Польшчы некалькі дзясяткаў тысяч. Дакладную лічбу назваць цяжка, паколькі яны дзейнічаюць у падпольлі.
У Польшчы абвастраецца канфлікт паміж імі ды археолягамі. Спэцыялісты абвінавачнаюць аматараў, што іхная дзейнасьць прыносіць больш шкоды, чым карысьці; што яны нішчаць археалягічныя раскопкі. Аматары адказваюць, што археалёгія, асабліва інвэстыцыйная, робіць усё хутка й ахайна.
Аднак аматары й спэцыялісты цыклічна з сабой супрацоўнічаюць. Часам і Артура Тронціка просяць знайсьці скарб. Сёлета ён нават адзначаў юбілей сотай супольнай апэрацыі. Паводле мужчыны, асяродзьдзе паляўнічых за скарбамі ў Польшчы вельмі неаднароднае.
„Многія з аматараў ведаюць, што й як рабіць. Калі яны знойдуць помнік старадаўнасьці, то паведамляюць пра гэта археолягам. Але ёсьць й такія, якія ўваходзяць на тэрыторыю раскопак і наносяць ім урон. Часам мэтанакіравана, а часам з-за адсутнасьці ведаў”, - кажа Тронцік.
У Польшчы нельга шукаць скарбаў без дазволу Ваяводзкага кансэрватара помнікаў старадаўнасьці. Але аб тым, хто такі дазвол атрымае, чыноўнік вырашае самастойна. У выніку аматары надалей шукаюць скарбы, але ўжо не паведамляюць пра знаходкі кансэрватару ці музэю. Дадаткова, гэткі дасьледчык ня можа разьлічваць на фінансавую ўзнагароду за знойдзены скарб, які аўтаматычна становіцца ўласнасьцю дзяржавы, нагадвае тыднёвік „Wprost”.
аз