Спaртовы турнір на беларускай мове
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        29.07.2014 15:18
                    
                                 
                
                
                    Арганізатары праекту хочуць, каб усе ўдзельнікі сьвята размаўлялі па-беларуску і займаліся спортам.
                
                
                    
                        
sport28.ru
                     
                
                
                
               
                
                         
 Ідэя правесьці спартыўнае сьвята з нацыянальным калярытам належыць журналісту Сяргею Шчурко і алімпійскай чэмпіёнцы Аляксандры Герасімені. 
- Мы наважылі арганізаваць спаборніцтвы, усе ўдзельнікі якога хаця б некалькі гадзін будуць размаўляць па-беларуску, — распавёў Сяргей Шчурко. — У нашых фэдэрацый ёсьць праблемы піяру, прыцягненьня дзяцей у сэкцыі. А ў гэты дзень у адным месцы будуць пададзеныя 15 відаў спорту. Сем'і змогуць узяць удзел у спаборніцтвах, выбраць для дзіцяці від спорту, які яму падабаецца. 
Праект абяцае быць цікавым, не сумняваецца спартовы журналіст.
- Мяркуючы з досьведу папярэдніх мерапрыемстваў, якія мы арганізоўвалі - Кубак выкліку, адбыўся на Дзень незалежнасьці, у беларусах выяўляецца пачуцьцё каманды. Калі ты бяжыш ня сам сабе, а за каманду, ведаеш, што на фінішы цябе чакаюць, ты пачынаеш, умоўна кажучы, «паміраць». Нацыянальная рыса беларусаў - упартасьць - уключаецца ў поўнай меры, - кажа Сяргей Шчурко.
Спартовае сьвята «Мова Cup» плянуецца правесьці на базе Рэспубліканскага цэнтру Алімпійскай падрыхтоўкі ў лёгкай атлетыцы.
Сяргей Шчурко верыць, што правядзеньне такіх спартыўных сьвятаў, як «Mова Cup», дапаможа нам усьвядоміць сябе беларусамі і пачаць гаварыць на беларускай мове. Бо жаданьне размаўляць па-беларуску заўважнае ў шматлікіх вядомых спартоўцаў. 
Салідарнасьць/эб