Каралі стомленыя
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.06.2014 11:13
Wprost: Эўропа перажывае нечуваную эпідэмію адрачэньняў. Відаць, каранаваныя асобы прызналі, што яны, як і ўсе астатнія, маюць права на адпачынак на пэнсіі.
76-гадовы Хуан Карлас вырашыў адмовіцца ад доўгай прамовы. — Я вырашыў скончыць сваё праўленьне і зрачыся пасаду, — сказаў ён зьдзіўленым суайчыньнікам у тэлевізійным паведамленьні. — Мой сын гатовы прыняць карону і адкрыць новую эру, поўную надзеі, якую даюць ягоны досьвед і энэргія новага пакаленьня, — падкрэсьліў гішпанскі кароль.
Адрачэньне ад трону ў Гішпаніі рэхам адбілася ў Вялікабрытаніі. Каралева павінна саступіць месца Чарльзу — такую прапанову агучыў былы віцэ-прэм’ер Джон Прэскот. 88-гадовая каралева Элізавета, на ягоную думку, павінна задаволіцца тытулым каралевы на пэнсіі і дазволіць свайму пераемніку адкрыць парлямэнцкую сэсію ўжо налета.
Букінгемскі палац адказаў халодным маўчаньнем.
Праца штатнага дзяржаўнага дзеяча можа стаміць, піша часопіс. У Эўропе нарастае пачуцьцё, што ў каралёў своеасаблівая праца, якую яны павінны выконваць, пакуль могуць. Калі ж ім не стае сілы працягваць гэтым займацца, то яны павінны звычайна падацца ў адстаўку. Але ня ўсім гэтая ідэя даспадобы.
эб