Дамова з Кітаем: перамога алігархаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.05.2014 14:48
                    
                                 
                
                
                    Так штодзёнка “Rzeczpospolita” пракамэнтавала газавае пагадненьне Масквы й Пэкіна. 
                
                
                
                
               
                
                         Падпісанае ў Шанхаі пагадненьне паміж расейскім Газпромам і кітайскім канцэрнам CNPC прадстаўляецца Крамлём як кантракт стагодзьдзя, сакрэтная зброя Расеі.
Аднак з разьлікаў польскіх журналістаў вынікае, што дадзены кантракт найбольш карысны Кітаю й расейскім фірмам па будаўніцтве газаправодаў. Яны належаць да алігархаў. Для Эўропы расейскае-кітайскае пагадненьне пагрозы не ўяўляе, зазначае польскае выданьне.
Больш за тое, піша польская штодзёнка, дадзены крок ня будзе спрыяць зьмяншэньню эканамічнай ізаляцыі Расеі з боку Захаду. Выдатны прыклад - Эканамічны форум у Пецярбурзе. Найважнейшы эканамічны саміт Расеі праігнаравала большасьць заходніх буйных прадпрыемстваў. Вельмі яскрава тое, што нават немцы, якія дагэтуль прыхільна ставіліся да эканамічнай супрацы з Расеяй, у асноўнай масе праігнаравалі сустрэчу ў Пецярбурзе.
Гэта кепскі сыгнал для Крамля, піша польскае выданьне. Без падтрымкі заходніх канцэрнаў расейскай эканоміцы будзе вельмі цяжка разьвівацца.
Кітай не заменіць Захад, бо мае горшыя тэхналёгіі й менш багаты рынак. На экспарце ў Кітай расейскія фірмы зарабілі 35 мільярдаў даляраў, а ў ЭЗ – 134 мільярды.
юл