Logo Polskiego Radia
Print

Наколькі беларусы рэлігійны народ?

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.04.2014 19:19
Чым ёсьць для іх Вялікдзень — важнай рэлігійнай падзеяй ці проста чарговым вольным днём ад працы?


Усяго гадзіны аддзяляюць нас ад найважнейшага хрысьціянскага сьвята. Вялікдзень — гэта сьвята Ўваскрасеньня Езуса Хрыстуса, які праз укрыжаваньне перамог грэх і сьмерць.

Першапачаткова хрысьціянскі Вялікдзень і жыдоўская Пасха супадалі па часе. У 325 годзе на 1-м Усяленскім Нікейскім царкоўным саборы вырашана было сьвяткаваць Вялікдзень у першую нядзелю пасьля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупадзеньня даты з жыдоўскай Пасхай.

У ІІ стагодзьдзі існавалі два сьвяты, дзьве Пасхі: адна — у знак сьмерці Збавіцеля, другая — у гонар Уваскрасеньня Хрыстовага, ягонага Узьнясеньня (саракавы дзень пасьля Уваскрасеньня) і сашэсьця Сьвятога Духа на апосталаў (Пяцідзясятніца — пяцідзясяты дзень пасьля Уваскрасеньня). Прытым першая Пасха праводзілася ў журбе і строгім посце. З V стагодзьдзя назва «Пасха» стала надавацца толькі сьвяту ў гонар Уваскрасеньня Хрыстовага.

Пры нагодзе гэтага самага важнага хрысьціянскага сьвята мы вырашылі праверыць, наколькі рэлігійны народ — беларусы.

Філёзаф Валянцін Акудовіч лічыць, што беларускаму грамадзтву не стае містыцызму, прысутнаму, напр. у польскай рэлігійнасьці. У гэтым сэньсе беларусам бліжэйшы быў бы пратэстантызм.

Нягледзячы на гэта, для многіх беларусаў Вялікдзень — гэта ня проста выходны дзень. У гэтым упэўнены паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ён зазначае, што беларусы — вельмі розныя.

/поўную вэрсію слухайце ў нашым эфіры/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт