14 лютага – дзень сьв. Валянціна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        14.02.2014 14:02
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Пра сьвята закаханых мы размаўляем зь імяніньнікам, філёзафам Валянцінам Акудовічам.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
Шмат стагодзьдзяў назад ваярам Рымскай імпэрыі закон не дазваляў уступаць у шлюб. Пад страхам сьмерці сьвятарам забаранялася асьвячаць такія шлюбы. Але знайшоўся чалавек, які, нягледзячы на жорсткую забарону, употай асьвячаў зьвязы закаханых. Звалі яго Валянцінам. 14 лютага вернікі згадваюць гэтага сьвятога, а ягоны дзень ва ўсім сьвеце адзначаецца як сьвята ўсіх закаханых. З гэтай нагоды мы зьвязаліся па тэлефоне зь сёньняшнім імяніньнікам, філёзафам Валянцінам Акудовічам. 
Размову слухайце, калі ласка, у далучаным файле.