Разьвітваемся з Тадэвушам Мазавецкім
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
29.10.2013 18:37
Жалоба ў сувязі зь ягонай смерцю ахапіла ўсю Польшчу, піша „Gazeta Wyborcza”.
photo - Wikipedia/CC/Avatar
Першы некамуністычны прэм’ер быў сымбалем канца камунізму, сымбалем дэмакратычнай апазыцыі і легендарнага прафсаюзнага руху „Салідарнасьць”. Ён быў чалавем, які змагаўся за свабоду, быў чалавекам дыялёгу. Умеў глядзець на Польшчу і сьвет у шырокім кантэксьце, бяз комплексаў і маніі велічы. Гэта прыклад партыёта, вызваленага ад нацыянальнага эгаізму і этнічнага нацыяналізму. Ён быў дэмакратам, які паважаў плюралізм і здольнасьць да кампрамісу. Ён быў таксама католікам.
Так пра выбітнага дзеяча і палітыка, зь якім зь вялікім жалем і сумам разьвітваецца ўся Польшча, напісаў на першай паласе штодзёнкі „Gazeta Wyborcza” галоўны рэдактар выданьня Адам Міхнік.
эб