Хто забівае на дарозе?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        21.10.2013 15:05
                    
                                 
                
                
                    Штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna” стварыла партрэт кіроўцы, найчасьцей вінатага ў тым, што гінуць людзі на дарогах. 
                
                
                    
                        
Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы гэта цьвярозы мужчына сярэдняга ўзросту.
Сьмяротныя выпадкі на дарогах у Польшчы найчасьцей правакуюць мужчыны. Пры гэтым, гэтыя асобы не знаходзяцца ў нецьвярозым стане. Такі вынік атрымоўваецца, калі прааналізаваць дадзеныя паліцыі.
З гэтых дадзеных вынікае, што прычынай дарожных аварый найчасьцей становяцца мужчыны ва ўзросьце ад 25 да 35 гадоў. Напрыклад, у 2013-м годзе жанчыны справакавалі толькі 18 сьмяротных выпадкаў, у якіх загінула 19 чалавек. Затое мужчыны вінаватыя ў 189 аварыях, у якіх загінула 205 чалавек, а 125 былі параненыя.
Больш за тое, з падлікаў газэты вынікае, што вінаватыя памыляюцца на дарозе не з-за алькаголю. У гэтым годзе нецьвярозыя кіроўцы правакавалі толькі кожны 18 выпадак з усіх, што мелі месца ў бягучым годзе. Увогуле ў Польшчы паліцыя пачала больш інтэнсіўна кантраляваць кіроўцаў на ўтрыманьне алькаголю ў крыві. Было праведзена больш за 9 мільёнаў праверак. Колькасьць нецьвярозых кіроўцаў істотна скарацілася. Асноўнай прычынай аварый стала захуткая язда, неадпаведная да ўмоваў руху й дарогі.
юл