Народны мастак з Гайнаўшчыны (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.10.2013 20:00
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Унікальныя працы Іларыёна Данілюка. 
                
                
                
                
               
                
                         Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Камені непадалёк Курашава на Гайнаўшчыне. Выяжджаў у Сілезію, а вярнуўшыся, пачаў зарабляць размалёўкай дамоў у Гайнаўцы й ваколіцах. Быў калярытным чалавекам: адныя лічылі яго п’яніцай, іншыя - асабліва цяпер - вялікім мастаком. Зэнэк з Каменя - Іларыён Данілюк - ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя ўпрыгожыў больш за сотню дамоў у Гайнаўцы й ваколіцах. 
 Выставу гэтых размалёвак можна глядзець у галерэі ў Крынках. Як кажа мастак Лёнік Тарасэвіч, Зэнэк быў унікальным творцам.
матэрыял у далучаным гукавым файле
 
 
 
фота: Я.Іванюк/Беларуская служба