Logo Polskiego Radia
Print

Тэрмаізаляцыя Ўсходу — гэта шанец для польскай будаўнічай галіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.09.2013 15:09
Беларусь, Латвія, Украіна ў бліжэйшыя гады намерваюцца правесьці паўсюдную тэрмаізаляцыю будынкаў.

За апошні год працу страціла 41 тысяча польскіх будаўнікоў. Будаўнічая галіна панесла найбольшыя страты ў выніку сусьветнага крызысу. Шанцам для яе могуць стаць кантракты з усходнімі краінамі. Беларусь, Латвія, Украіна ў бліжэйшыя гады намерваюцца правесьці паўсюдную тэрмаізаляцыю будынкаў.

У Беларусі на гэта не хапае фінансавыx сродкаў. Дзяржава вядзе якраз падрыхтоўку юрыдычных рамкаў кампаніі. Аднак сёлета Менск абмяжоўвае імпарт у сувязі з некарысным гандлёвым балянсам, а для тэрмаізаляцыі ў Беларусі патрэбна ўсё – ад будматэрыялаў па тэхналёгіі, адзначае Веслаў Пакладэк, першы дарадца па гандлёвых пытаньнях Польскай амбасады ў Менску.

— Тэрмаізаляцыя ў бліжэйшыя гады, верагодна, будзе таксама прыярытэтам на Ўкраіне. Аднак і там назіраюцца праблемы зь фінансаваньнем. Таму шукаюцца прадпрыемствы з Польшчы, гатовыя сумесна фінансаваць праекты, — кажа Анджэй Грабоўскі з польскай амбасады ў Кіеве.

Латвія ўжо рэалізуе тэрмаізаляцыю будынкаў па ўсёй краіне. Яна ўжо вычарпала сродкі з ЭЗ – 88 мільёнаў эўра, але ў бюджэце на гады 2014-2020 – на гэтую мэту Эўразьвяз выдзяляе Латвіі яшчэ 315 мільёнаў эўра.

яс/Dziennik Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт