Logo Polskiego Radia
Print

Спрэчка ва ўрадзе за вялікія сем’і

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.09.2013 15:24
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі падтрымлівае Хартыю шматдзетных сем’яў. Тым часам распаўсюджаньне хартыі тармозіць міністар транспарту.
www.wikipedia.com

Міністэрства выдзеліла 4 мільёны злотых (1 мільён эўра) на прамоцыю фотарадараў, але ня хоча даць скідку на праезды чыгункай для шматдзетных сем’яў. Падрыхтоўку ільготнай хартыі каардынуе Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі. Была паклікана адмысловая група, у якую ўвайшлі чыноўнікі міністэрства, прадстаўнікі некалькіх муніцыпалітэтаў і Саюз вялікіх сем’яў “Тры плюс”. Праект хартыі ўжо амаль поўнасьцю гатовы. Патрэбная яшчэ падтрымка з боку паасобных міністэрстваў. Некаторыя, як міністэрства спорту ці міністэрства культуры далучаюцца, а міністэрства транспарту ня хоча, нават не тлумачыць, чаму не пагаджаецца даць скідкі на чыгунку.

Па ідэі, Хартыя шматдзетных сем’яў дае магчымасьць карыстацца скідкамі ў розных галінах жыцьця, у тым ліку таксама паслугамі прыватнага бізнэсу, калі прадпрымальнік да яе далучыцца.

Дагэтуль 80 гмін у Польшчы ўвяло на сваёй тэрыторыі Хартыю шматдзетных сем’яў, але на фоне 2,5 тысяч усіх муніцыпалітэтаў, гэта нямнога.

„Rzeczpospolita” нагадвае, што ў гэтым годзе дэмаграфічны дэфіцыт Польшчы можа дасягнуць ажно 40 тысяч чалавек. Гэта найгоршы вынік нараджальнасьці ў краіне пасьля 1945 году.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт