Logo Polskiego Radia
Print

За ўсходняй мяжой палякі купляюць паліва, алькаголь і цыгарэты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.08.2013 14:39
Да канца году палякі могуць выдаткаваць у Расеі, Украіне й Беларусі ажно 800 млн. злотых.

/

У другім квартале бягучага года мяжу з Расеяй, Украінай і Беларусьсю перасяклі 1 мільён 600 тысячаў палякаў. Гэта на 18,6% больш, чым летась, -пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага Статыстычным ўпраўленьнем у Жэшаве, - паведамляе выданьне „Dziennik Gazeta Prawna”.

86,1% палякаў выязджалі за набыткамі за ўсходнюю мяжу. 5,6% зрабілі гэта, каб наведаць сваякоў і знаёмых, 4,8% - дзеля адпачынку й 2,2% - па службовых абавязках. Самае цікавае, што большасьць зь іх, то бок 69,8% падчас гэтых паездак, пражывалі ў мясцовасьцях аддаленых ад мяжы з Польшчай да 50 кілямэтраў. Гэта азначае, што прынамсі часткова, яны карысталіся малым памежным рухам.

Паводле дадзеных Статыстычнага ўпраўленьня, ад красавіка да канца чэрвеня палякі купілі ў трох згаданых краінах тавараў на суму больш за 42 мільёнаў эўра, то бок на 14,4% больш, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага года.

За вонкавай мяжой ЭЗ грамадзяне Польшчы найбольш выдаткавалі на паліва. Кошты на паліва склалі 78,3% ад агульнай сумы набыткаў палякаў на ў краінах былога СССР. На другім месцы гэтага рэйтынгу апынуўся алькаголь -7,7%. На трэцім кандытарскія вырабы - 3,8% і на чацьвёртым – цыгарэты, гэта 2,5% ад агульнай сумы набыткаў. Ажно 94,3% выдаткаў палякаў за ўсходняй мяжой былі зьдзейсьненыя ў зоне малога памежнага руху.

Паводле дадзеных Статыстычнага ўпраўленьня з Жэшава, цягам першага паўгодзьдзя 2013 года палякі выдаткавалі за ўсходняй мяжой амаль 82 мільёны эўра, то бок больш як на 23% у параўнаньні зь мінулым годам.

Калі гэтая тандэнцыя не памяняецца, то да канца года палякі выдаткуюць у Расеі, Украіне й Беларусі больш за 188,5 млн. эўра, - чытаем у выданьні „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт