Logo Polskiego Radia
Print

Дзіра ў бюджэце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.06.2013 13:02
Менш купляем, менш плацім падаткаў.
fot. sxc.hu

Яцэк Растоўскі й Міністэрства фінансаў, якім ён кіруе, павінны знайсьці як мінімум 9 млрд. злотых. Столькі б грошай не хапіла, калі б дзяржаўны бюджэт напісаць яшчэ раз на падставе апошніх прагнозаў польскага ўраду, датычных эканомікі – піша „Dziennik – Gazeta Prawna”. Міраслаў Граніцкі, былы міністар фінансаў, падлічыў, што столькі сродкаў будзе бракаваць у выніку ніжэйшага тэмпа разьвіцьця эканомікі (1,5%, а не 2,2%, як плянаваў урад) і ніжэйшай інфляцыі (1,6% замест 2,7%). Аднак, на думку былога міністра, дзіра ў бюджэце дзяржавы можа быць намнога большая, а даходы за ўвесь год складуць нават на 27 млрд. менш, чым прадбачвае бюджэтны закон.

Ва ўраду хутчэй за ўсё ня будзе іншага выхаду, чым ўвесьці папраўкі ў закон аб даходах і выдатках дзяржавы й павысіць дэфіцыт.

У звычайнага чалавека быў бы ўжо перадінфактны стан – дадае „Gazeta Wyborcza”. У кішэнях і на рахунку пуста, а дзіра ў хатнім бюджэце расьце хутчэй, чым ён прадбачваў. У такой сытуацыі знаходзяцца дзяржаўныя фінансы. Дэфіцыт празь 5 месяцаў году склаў 31 млрд. злотых, а ліміт на ўвесь год складае 35,6 млрд. Вінаваты крызыс. Мы баімся страіць працу, асьцярожна робім пакупкі, бюджэт атрымлівае менш з падаткаў. Напрыканцы году можа не хапіць 10-15 млрд. злотых (3-5 млрд. даляраў). Урад паівнен загадзя падумаць, адкуль іх узяць.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт