Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз супраць польскіх дарог

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2013 14:00
Эўракамісія больш ня хоча выдзяляць сродкі на будаўніцтва й рамонт дарог у польскай правінцыі.
fot. Kolanin/Wikimedia Commons

Калі польскаму ўраду не ўдасцца угаварыць чыноўнікаў у Брусэлі, каб грошы з даплат надалей выдзяляліся на гэтыя мэты, Польшчы пагражае дарожны параліч і паглыбленьне падзелу на лепшую й горшую часткі.

У 2007-2013 гадах муніцыпальныя ўлады маглі хадайнічаць за падтрымку будаўніцтва гмінных і паветавых дарог. Такім чынам паўсталі 8,5 тысяч кілямэтраў дарог. Аднак гэтага мала. Сетка лякальных дарог налічвае 360 тысяч кілямэтраў і бальшыня зь іх патрабуе рамонту.

Тым часам Эўракамісія заявіла, што яна незацікаўленая ў фінансаваньні будовы лякальных дарог. ЭК у праграме на гады 2014-2020 плянуе падтрымліваць толькі гарадзкі й чыгуначны транспарт, аўтастрады й хуткія дарогі.

Паводле эканамістаў, добрая якасьць лякальных дарог гэта адна з асноўных умоваў, якія прыцягваюць інвэстатараў у правінцыю й даюць новыя месцы працы.

Рашэньне ЭК нэгатыўна адбіваецца ня толькі па муніцыпальных уладах, а таксама на польскіх фірмах, якія ажыцьцяўляюць кантракты па будаўніцтве дарог.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт