Logo Polskiego Radia
Print

ТНК – канкістадоры сучаснасьці

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.05.2013 17:15
Некалі канкістадоры забівалі індзейцаў, каб забраць іх багацьці.

/

Пазьней на іх месца прыйшлі дзяржавы, якія ператварылі цэлыя кантынэнты ў свае калёніі.

Сёньня падобную тактыку выкарыстоўваюць вялікія канцэрны. У Афрыцы ды Азіі ідзе масавы захоп зямлі ў мясцовых жыхароў. Тэму асьвятляе штодзёнка „Dziennik Gazeta Рrawna”.

Апошні прыклад – судовы працэс у Мазамбіку. Абвінавачаныя – жыхары племені Ліцоле. Пакрыўджаны бок – фірма Forest of Niassa. У 2009-м годзе кампанія атрымала ад племені згоду на стварэньне плянтацыі соснаў. Праз год без аніякіх дазволаў пашырыла тэрыторыю плянтацыі. Племя ўзбунтавалася ды зьнішчыла 60 тысяч соснаў. У адказ паліцыя арыштавала 12 правадыроў племені. У судзе яны заявілі, што яны адказалі на нелегальную экспансію фірмы, якая пазбавіла іх зямлі, якая іх карміла.

Гэта не адзінкавы прыклад, зазначае выданьне. За апошнія 10 год зьява захопу зямлі, або па-ангельску landgrabbing, стаў глябальнай зьявай. Гэта мае месца ў 62 краінах сьвету. 47% захопленых земляў знаходзяцца ў Афрыцы, 1/3 - у Азіі, у Эўропы найбольш зямель згубіла Ўкраіна. У сусьветным маштабе – гэта 1,17% усіх сельскагаспадарчых палеткаў. Гэта трохразовая паверхня Польшчы, зазначае газэта.

Найбольш актыўныя „захопнікі” – фірмы са ЗША, Бліскага Ўсходу, Паўднёва-Ўсходняй Азіі ды Эўропы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт