Logo Polskiego Radia
Print

Эмбрыёны in vitro - дзіця ці не?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.04.2013 12:30
„Dziennik Gazeta Prawna” апісвае беспрэцэдэнтную справу, зьвязаную са штучным апладненьнем у Польшчы.
PAP/Grzegorz Michałowski

„Dziennik Gazeta Prawna”: Выданьне апісвае беспрэцэдэнтную справу, зьвязаную са штучным апладненьнем у Польшчы. У Познані ў пракуратуру трапіла скарга на магчымасьць зьдзяйсьненьня злачынства, зьвязанага з магчымым пашкоджаньнем ці зьнішчэньнем эмбрыёнаў in vitro. Гэта першая справа такога тыпу ў Польшчы. Яна можа стаць прэцэдэнтам, паколькі ў краіне няма законаў, якія акрэсьліваюць умовы захоўваньня эмбрыёнаў.

Гаворка пра кантэйнэр з эмбрыёнамі, які быў знойдзены ў прыватнай акулістычнай клініцы, якая калісьці займалася штучным апладненьнем. Клініка магла прадаць апаратуру, але не эмбрыёны. Кіраўніцтва вырашыла іх надалей захоўваць. З дакумэнтаў аднак вынікае, што ў пэўным моманце клініка перастала купляць вадкі азот, патрэбны для захаваньня эмбрыёнаў.

Новы дырэктар клінікі склаў скаргу ў пракуратуру, спаслаўшыся на парушэньне артыкула, які гаворыць пра пашкоджаньне цела зачатага дзіцяці ці пашкоджаньня яго здароўя. Праблема заключаецца ў тым, што ў польскім заканадаўстве юрыдычна не акрэсьлена, ці эмбрыён in vitro таксама зьяўляецца зачатым дзіцём.

Газэта зазначае, што гэтая сытуацыя паказвае, як вельмі не хапае закону, які рэгуляваў бы пытаньне штучнага апладненьня ў Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт