Logo Polskiego Radia
Print

На што пойдуць грошы ЭЗ?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.02.2013 15:35
Муніцыпальныя ўлады прызначаюць даплаты ЭЗ на рамонты й будаўніцтва дарог ды чыгуначных рэек, а таксама на падтрымку ВНУ.
Bild: en.wikipedia.org

На рэалізацыю палітыкі адзінтсва ў гады 2013-2020 Польшча атрымала 73 мільярды эўра.

Улады бальшыні ваяводзтваў даўно ўжо ведаюць, на што яны выдаткуюць сродкі з новага бюджэту ЭЗ. Маршалак Любускага ваяводзтва Эльжбета Поляк выявіла, што грошы атрымаюць вышэйшыя навучальныя ўстановы на навуковыя дасьледаваньні, але ня толькі на гэта.

Э.Поляк: Вялікая частка сродкаў гэтага зьвязаўскага торту будзе прызначана на паляпшэньне камунікацыйных шляхоў, на дарогі, на паляпшэньне чыгуначнай інфраструктуры, а таксама на разьвіцьцё аэрапорту. Калі няма добрай інфраструктуры, то нельга думаць пра які-колечы эканамічны прагрэс.

Міністэрства Рэгіянальнага разьвіцьця і ўлады ваяводзтваў сярод прыярытэтаў называюць фінансаваньне навуковых дасьледаваньняў. Гэтай сытуацыі рады рэктар AGH у Кракаве прафэсар Тадэвуш Сломка.

Т.Сломка: Раней быў час будаўніцтва й абсталяваньня лябараторыяў. А цяпер падышоў час на навуковыя дасьледаваньні й камэрцыялізацыю гэтых дасьледаваньняў. Ад гэтага мы чакаем вынікаў. І яны будуць, таму што гэты бюджэт ЭЗ дае вялікія сродкі на інавацыі.

Міністэрства рэгіянальнага разьвіцьця рыхтуе дакумэнты, якія будуць патрабавацца для выдзяленьня грошай у гадах 2013-2020.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт