Падатак на скідку для сям'і
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        13.02.2013 13:49
                    
                                 
                
                
                    Падатковая палата вырашыла, што, плацячы менш за білет, сям’я атрымлівае даход, і таму неабходна накласьці на яго падатак.
                
                
                    
                        
www.wikipedia.com
                     
                
                
                
               
                
                         
 
Падатковая інспэкцыя ў Варшаве патрабуе, каб асобы, якія карыстаюцца гэтай званай Картай вялікай сям’і, плацілі падатак. Справу апісвае „Rzeczpospolita”. Некалькі дзясяткаў польскіх гарадоў увяло дакумэнт, які дазваляе сем’ям з трыма й болей дзецьмі карыстацца таньнейшымі білетамі падчас паходаў у кіно, тэатар ці ў басэйн. Паводле статыстыкі, менавіта сем’і, якія выхоўваюць шматлікае патомства, часьцей за ўсё жывуць у галечы. Таму такія прывілеі зразумелыя й справядлівыя.
Але падатковая палата вырашыла, што, плацячы менш за білет, сям’я атрымлівае даход, і таму неабходна накласьці на яго падатак. Такая інтэрпрэтацыя можа давесьці да таго, што гарады адмовяцца ад картаў вялікіх сем’яў.
Экспэрты адзначаюць, што ў Польшчы назіраецца вельмі дрэнная дэмаграфічная сытуацыя. Калі нараджальнасьць не павысіцца, то дзяржава можа ніколі не дагнаць краіны Заходняй Эўропы па ўзроўні жыцьця. Таму пазыцыяй падатковай зьдзіўленыя дэмографы, эканамісты, прадстаўнікі муніцыпальных ворганаў, але таксама падатковыя экспэрты, якія падкрэсьліваюць, што яна шукае даход там, дзе яго напэўна няма. Зь яе лёгікі вынікае, што кожны, хто атрымлівае таньнейшы білет, павінен заплаціць падатак. Толькі як такі даход палічыць? Гэта практычна немагчыма.
нг