Logo Polskiego Radia
Print

Бабуля павінна расьпешчваць унукаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.01.2013 18:00
  • бабулі.mp3
22 студзеня адзначаецца дзень дзядулі, учора быў дзень бабулі.
flicr.com

У Польшчы гэтыя сьвяты зьявіліся ў календары ў 60-тыя гады мінулага стагодзьдзя.

Паводле апытаньняў цэнтра CBOS, бабулі й дзядулі мы заўдзячваем перш за ўсё дагляд, выхаваньне й любоў. Так адказалі 65% апытаных.

Далей адказы разьмеркаваліся наступным чынам: знаёмства зь гісторыяй сям’і, маральныя прынцыпы, вера ў Бога, любоў да радзімы, а таксама хобі.

З бабуляй ці дзядуляй мы размаўляем, ходзім на шпацыры, гуляем у планшавыя гульні. Мы разам гатуем, працуем у агародзе, глядзім сямейныя здымкі й падарожнічаем.

Паводле псыхолягаў, бабуля павінна расьпешчваць унукаў, а выхаваньнем павінны займацца бацькі. А ўнукі кажуць, што нягледзячы на тое, колькі бабулі гадоў, у яе заўсёды добрае, ласкавае сэрца.

У час эры сотавых тэлефонаў і кампутараў, асабліва ў правінцыі, расьце дыстанцыя паміж унукамі й дзядамі. На жаль, губляецца таксама й павага да пажылых людзей – гэтая зьява больш характэрная для буйных гарадоў.

Кампанія „нічыйныя дзеці» заклікае дбаць пра добрыя адносіны маладога пакаленьня зь дзядулямі й бабулямі.

„Навучайце мяне, якімі правіламі кіруецца сьвет, раскажыце пра мінулае, частка якога - вы”. Гэта пачатак ліста бабулям і дзядулям, які зьяўляецца элемэнтам грамадзкай кампаніі „Дзяды й унукі – супольная гісторыя”. Яе мэтай - усьведаміць унукам, што жыцьцё й пражытае іх дзядамі - гэта важны элемэнт тоеснасьці маладога чалавека, тлумачыць суарганізатарка акцыі фонду „Нічыйныя дзеці” Моніка Сайкоўска.

М.Сайкоўска: Бабулі й дзядулі часта безумоўна любяць унукаў. У іх больш часу для дзяцей, чым у бацькоў і таму гэта вельмі важныя адносіны.

Важнай часткай кампаніі зьяўляюцца рэклямныя ролікі. Яны паказваюць дробны прадмет, які знаходзіць унучка ці ўнук у хаце сваёй бабулі. Гэтыя ролікі, як задачу, ставяць данесьці да сьвядомасьці дзяцей, што малы прадмет можа быць вельмі важнай часткай жыцьця бабулі або дзеда, кажа Сайкоўска.

М.Сайкоўска: Пагавары з бабуляй, пагавары зь дзядуляй! – гэта асноўны заклік, які мы накіроўваем да дзяцей. Заклікаем знаёміцца зь гісторыямі сваіх бабуль. Крэатыўнасьць кампаніі палягае на тым, каб знаёміцца праз гісторыю розных прадметаў, якія сёньня, магчыма старыя, нецікавыя, але з расказанай гісторыяй яны становяцца важнай часткай, дакумэнтам, які ўкладаецца ў гісторыю жыцьця ўнука.

На адным з ролікаў аповяд ідзе пра скураную куртку, якую дзядуля апрануў на канцэрт Rolling Stones. І тады ён пазнаёміўся з прыгожай бляндынкай, і гэта была бабуля.

Учора й сёньня бабулям й дзядулям унукі зычаць шмат добрага здароўя.

Прафэсар Эва Коздронь, старшыня Эўрапейскага таварыства фізычнай актыўнасьці 50+ кажа, што рух гэта найлепшае інвэставаньне ў здароўе.

Э.Коздронь: У 50 нашае здароўе пачынае казаць, што нешта ня так. Таму гэта апошні момант для таго, каб пастарацца й памяняць лад жыцьця такім чынам, каб не прысьпешваць працэс старэньня. Няма дрэннага здароўя – ёсць дрэнны лад жыцьця. Трэба рухацца, таму што рух гэта жыцьцё, а бязьдзейнасьць гэта сьмерць.

Людзі, якім больш за 50- 60 таксама не павінны адмаўляцца ад прафэсійнага жыцьця, раіць прафэсар Коздрань. Гэта мае вялікае значэньне для псыхічнага здароўя й пачуцьця ўласнай вартасьці.

Міністар працы Уладыслаў Касіняк-Камыш зазначае, што ўсё больш людзей з групы 50+ працягвае працаваць, аднак гэта ўсё роўна мала.

У.Касіняк-Камыш: Крыху зьмяняюцца паказчыкі занятасьці. Калі мы пачыналі праграму 50+, у 2008 годзе, то 31% усіх працоўных складалі старэйшыя людзі, цяпер гэта 38%. Такім чынам мы адзначаем рост занятасьці у групе 50+. Будзе зьмяняцца дэмаграфічная сытуацыя ў краіне й дойдзе да таго, што прафэсійна вопытны чалавек стане пажаданым працаўніком.

Вельмі часта дзядулі й бабулі эканомяць свае сьціплыя пэнсіі, ці падзаробленыя невялікія сумы, каб толькі сунуць некалькі банкнотаў унучцы ці ўнуку ў кішэнь у таямніцы перад бацькамі.

Традыцыя сьвяткаваньня Дня бабулі й дзядулі вядомая ва ўсім сьвеце: у Нямеччыне, ЗША, Балгарыі, Бразыліі. У Гішпаніі ён адзначаецца 26 ліпеня. У Францыі гэта рухомае сьвята й яно адзначаецца ў першую нядзелю сакавіка. У сваю чаргу ў Японіі Дзень павагі пажылых людзей сьвяткуюць 14 верасьня. Там гэта нацыянальнае сьвята й дзень свабодны ад працы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт