Веды на выцягнутую руку
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.01.2013 16:58
-
Веды на выцягнутую руку.mp3
Вось ужо 12 гадоў у сеціве дзейнічае праект вольнай энцыкляпэдыі – Вікіпэдыі.
Гэта дзіця часу, кажа філёзаф Валянцін Акудовіч, наш сёньняшні госьць. Не было б Вікіпэдыі, было б нешта іншае. Справа ў тэмпе жыцьця сучаснага чалавека.
15 студзеня лічыцца Днём Вікіпэдыі, найбуйнейшай інтэрнэт-энцыкляпэдыі. Гэты праект зьявіўся ў сеціве 12 гадоў таму й за гэты час стаў самай папулярнай і вядомай сеціўнай энцыкляпэдыяй. На сёньняшні дзень у Вікіпэдыі сабраныя артыкулы на 285 мовах сьвету. Для прыкладу, англамоўнае выданьне налічвае каля 4 мільёнаў артыкулаў, польская вэрсія — амаль 950 тысяч, а беларуская — каля 100 тысяч (калі скласьці абодва правапісы). Паводле колькасьці наведваньняў, Вікіпэдыя займае шостае месца ў сьвеце. Найчасьцей гэтым рэсурсам карыстаюцца амэрыканцы, японцы ды немцы.
Чым выклікана гэтая папулярнасьць? Пра фэномэн Вікіпэдыі Юры Ліхтаровіч размаўляе зь вядомым беларускім філёзафам Валянцінам Акудовічам.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле.