Гальфстрым адсунуўся на поўнач 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        08.11.2012 08:32
                    
                                 
                
                
                    Гэта можа прывесьці да зьмены клімату на ўсёй плянэце. 
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         
Незвычайную зьяву першымі заўважылі амэрыканскія й канадзкія рыбакі, пазьней ёй заняліся навукоўцы.
Гальфстрым нясе агромныя масы цёплай вады з Флярыды ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі і пакідае па дарозе цеплыню. Потым паварочвае на ўсход і кіруецца ўглыб Атлянтычнага акіяну непадалёк Грэнляндыі — гэта паўночна-атлянтычная плынь.
Спадарожнікавыя здымкі паказалі, што ў кастрычніку 2011 г. галоўны струмень цёплай вады адсунуўся прыкладна на 200 км на поўнач. Гэтая зьява назіралася напрацягу некалькіх тыдняў, бо ў сьнежні Гальфстрым вярнуўся ў сваю звычайную плынь.
Навукоўцы збудавалі кампутарную мадэль паводзінаў радовішчаў гідрату мэтану і прыйшлі да наступнага выніку: калі б тэмпэратура Атлянтыкі за апошнія пяць тысячагодзьдзяў была такой жа высокай, як з кастрычніка па сьнежань 2011 г., то гэтыя радовішчы не ўтварыліся б.
Мадэль паказвае таксама, што павышаная тэмпэратура Гальфстрыму  ў паўночных водах, да якіх ён раней не даходзіў, прывядзе да дэстабілізацыі радовішчаў, пачнуцца выкіды мэтану ў атмасфэру, а гэта ўзмоцніць парніковы эфэкт на плянэце.   
 эб