Logo Polskiego Radia
Print

In vitro будзе фінансавацца дзяржаваю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2012 17:49
На польскай палітычнай сцэне не суціхае ідэалягічная спрэчка адносна лябараторных мэтадаў апладненьня.

/

Адмысловая праграма Міністэрства аховы здароўя , згодна з дэклярацыяй кіраўніка ўраду Дональда Туска, павінна пачацца ў сярэдзіне наступнага году. Паводле ацэнак ўраду, на працягу трох гадоў плянам будуць ахопленыя блізу 15000 пар. Разнагалосьсі сярод палітыкаў выклікае і этычны бок праблемы, і факт яе ўрэгуляваньня шляхам прыняцьця праграмы, а не закону.

Прапанова ўраду адкрывае магчымасьць шырэйшага доступу да штучанага апладненьня, —лічыць былы міністар здароўя Марэк Баліцкі. У ягонай ацэнцы, рашэньне Дональда Туска фінансаваць працэдуру in vitro зь дзяржаўнага бюджэту — гэта крок у слушным кірунку. Хоць прапанова прэм’ер-міністра недасканалая, яна многім парам дае шанец мець дзіця:

М.Баліцкі: Гэта рэальная, значная падтрымка для пар, якія хочуць прайсьці in vitro , бо сама пацэдура вельмі дарагая, хоць лекі, якія каштуюць нават да шасьці тысяч злотых, гэта таксама вялікі кошт. Але гэта дае шанец многім сем’ям, якія сёньня ня могуць сабе дазволіць in vitro.

Маршалэк Сэйму Эва Копач прыгадвае, што мэтад in vitro ў Польшчы выкарыстоўваецца, але не фінансуецца дзяржаваю. Гэтае пытаньне выклікае шмат разнагалосьсяў, у першую чаргу, этычнага характару.

Э.Копач: Сёньня мэтад in vitro — длях тых, хто хоча, каму ў гэтым не замінае сьветапогляд. Гэта нашая прапанова для людзей, якія ня могуць мець дзяцей, хоць яны прайшлі ўвесь цыкл лячэньня бясплодзьдзя. Дарэчы, in vitro ня лечыць бясплодзьдзя. In vitro дапамагае абмінуць наступствы бясплодзьдзя, што таксама вельмі важна. Трэба быць дакладным у выказваньнях.

Прэм’ер-міністар Дональд Туск абвясьціў, што на на праграму Містэрства аховы здароўя знойдуцца грошы.

Д. Туск: Нельга далей цягнуць гэтай нездаровай сытуацыі, калі няма гарантаванай бясьпекі пацыентаў і таксама эмбрыёнаў. Цяпер эмбрыёны пасьля працэдуры могуць быць зьнішчаныя, гэта трэба зьмяніць. Мы, у першую чаргу, хочам выправіць існуючую несправядлівую сытуацыю, што працэдура in vitro — адзіная магчымасьці мець дзяцей для многіх тысяч пар, — даступная толькі для людзей заможных, гатовых аддаць на гэта ўсе свае сродкі або нават запазычыцца, каб толькі прайсьці гэтую працэдуру.

Як зазначыў прэм’ер-міністар, нягледзячы на разнагалосьсі, якія выклікае гэтая тэма, усе павінны згодна прызнаць, што ўвядзеньне праграмы на час, пакуль няма прынятага закону, — гэта больш бясьпечны і больш цывілізаваны шлях. Прыняцьцё ўрадавай праграмы ня спыніць заканадаўчага працэсу, запэўніў Дональд Туск.

Парлямэнтар Малгажату Кідаву-Блоньску, якая кіравала распрацоўкаю праекту па in vitro, радуе рашэньне Дональда Туска.

М.Кідава-Блоньска: Калі раней ніводная пара не атрымлівала дзяржаўнай падтрымкі, то гэта вельмі значны крок. 15 тыс. пар — гэта вельмі шмат. Мы спадзяемся, што ў будучыні ўсе пары змогуць атрымаць фінансаваньне, бо пытаньне дзяцей не можа абмяжоўвацца фінансавым статусам. Ад закону, які будзе рэгуляваць біяэтычныя справы, мы нікуды не ўцячэм. Раней ці пазьней ён будзе распрацаваны і ў Сэйме павінна будзе адбыцца галасаваньне.

Старшыня Саюзу левых дэмакратычных сіл Лешэк Мілер заўважае, што ініцыятыва ўраду павінна мець моцную юрыдычную падставу.

Л.Мілер: Праціўнікі ўжо кажуць, што гэтая сфэра павінна рэгулявацца законам, а не рапараджэньнем ці праграмаю міністра здароўя. Я не лічу закон неабходным, бо юрыдычны акт можна падчапіць да закону аб ахове здароўя. Прэм’ер ідзе ў слушным напрамку. Адзіны мой сумнеў датычыць таго, як будзе працаваць праграма, якая ня мае хаця б статусу распараджэньня.

Кансэрватыўная партыя „Права і справядлівасьць” заяўляе, што падасьць скаргу ў Канстытуцыйны суд. Яе старшыня Яраслаў Качыньскі лічыць, што распараджэньне – занізкі рангам юрыдычны акт для ўрэгуляваньня настолькі фундамэнтальнага пытаньня.

Я. Качыньскі: Я не хачу карыстацца выразам „нам”, бо ў такіх справах у нашай партыі кожны вырашае сам за сябе. Я прыслухоўваюся да навучаньня касьцёлу. Для мяне 15 тысяч працэдур in vitro — гэта масавыя аборты. Маё стаўленьне да гэтага вынікае з навучаньня касьцёлу.

Прэм'ер Дональд Туск, ведае, што закон можа захраснуць на бясконцых дыскусіях у Сэйме. Калі сярод парлямэнтароў ня будзе выпрацаваны кампраміс, кіраўнік ураду ўрэгулюе in vitro распараджэньнем.

Згодна з плянамі, спачатку фінансаваньне будзе пакрываць кошт самой працэдуры, а з 2014 году таксама фармацэўтычныя прэпараты, у асноўным, гармоны, якія неабходна прымаць жанчынам. Мэтад апладненьня in vitro будзе бясплатны для тых, хто як мінімум на працягу году безвынікова лячыў бясплодзьдзе.

эб



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт