Logo Polskiego Radia
Print

Разумны паляк пасьля „Amber Gold”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2012 16:30
Учора стала вядома, што ў гэтай справе дзяржаўныя ворганы зрабілі вельмі мала.

Учорашняя інфармацыя ўраду аб дзеяньнях дзяржавы па справе „Amber Gold” паказала, колькі ёсьць установаў, якія маглі б перашкодзіць дзейнасьці парабанку й недазволіць абкрасьці тысячы палякаў. Адзіная ўстанова, якая спрабавала блякаваць шэфа „Amber Gold”, Камісія фінансавага нагляду, ня мела ўплыву на пракуратуру. А пракуратуры вельмі не хацелася займацца гэтай справай. Суд выдаваў чарговыя прысуды ў адтэрміноўцы. Шматлікія спэцслужбы, якія падслухоўваюць амаль усіх і ўсюды, зусім не пацікавіліся „Amber Gold”.

Нават дзіця ведае, што злачыннасьць абмяжоўвае хуткасьць і няўхільнасьць пакараньня, а не яго жорсткасьць. Чаму тады міністар фінансаў галосіць аб абвастрэньні правілаў для функцыянаваньня парабанкаў. На падставе цяперашніх законаў стваральнік „Amber Gold” Марцін П. павінен ісьці за краты на 15 гадоў. Ці гэта яго спыніла?

З-за недарэчных ідэй чыноўнікаў губляюцца сэнсоўныя прапановы - спалучэньне рэгістру прысуджаных і сьпісу бізнэсоўцаў, ці накладаньне абавязку на Камісію фінансавага нагляду зьмяшчаць у СМІ аб’явы аб недобрасумленных фінансавых установах.

яс/Gazeta Wyborcza

tags: Amber Gold
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт