Шчыт для Польшчы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.08.2012 15:49
Ці Польшчы патрэбная ўласная сыстэма супрацьпаветранай абароны?
Ці Польшча павінна збудаваць уласны супрацьракетны шчыт? З такім пытаньнем зьвярнуўся да палякаў тыднёвік „Newsweek Polska”. Апытаныя падзеленыя амаль пораўну – толькі на 2% больш адказала, што шчыт непатрэбны. З прапановай збудаваць уласную сыстэму супрацьракетнай абароны выступіў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі. Генэрал Станіслаў Козей, старшыня Бюро нацыянальнай бясьпекі, мяркуе, што Польшча, памежная дзяржава НАТО, павінна мець сродкі барацьбы з нападзеньнем з паветра, паколькі ў выпадку ваеннага канфлікту яна будзе першай мэтаю атакі. Апроч таго, сыстэма супрацьпаветранай абароны закончыла б шантаж з боку краін, якія пагражаюць разьмясьціць ракеты ля межаў Польшчы.
Іншыя экспэрты адзначаюць, што гэта занадта амбітныя задачы для Польшчы. Кожны хацеў бы мець шчыт, але кошт яго настолькі высокі (некалькі мільярдаў даляраў), што краіна ня справіцца з будаўніцтвам без каапэрацыі з суседнімі дзяржавамі або націскаў на НАТО, каб стварыў сетку малых сыстэмаў.
нг