Logo Polskiego Radia
Print

“Газпром” гатовы да новай газавай вайны?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.07.2012 14:30
Калі “Газпром” прайграе судовую спрэчку з Польшчай - адключыць газ і пусьціць яго ў абыход праз “Nord Stream”, лічаць экспэрты.

/

Калі “Газпром” прайграе ў судзе справу аб паніжэньні цаны газу для Польшчы, ён можа спыніць пастаўкі – піша “Dziennik Gazeta Prawna”.

“Газпром” у выніку судовых рашэньняў ужо панізіў цэны паліва для Эстоніі й Латвіі, а таксама прадставіў зьніжкі Нямеччыне й Грэцыі. Кантракты, якія заключылі эўрапейскія газавыя канцэрны з “Газпромам” дазваляюць перагледзець цэны паліва, калі ўмовы на рынку значна зьменяцца. Аналягічнага перагляду цаны патрабуе ў арбітражным судзе ў Стакгольме й Польшча.

Варшава мае высокія шанцы выграць справу, аднак гэта ня значыць, што “Газпром” панізіць цану. Ён проста спыніць пастаўкі газу ў Польшчу й пачне перамовы аб заключэньні новага кантракту. А газ у Заходнюю Эўропу Масква пусьціць газаправодам “Nord Stream” – такія сэнсацыйныя пляны агучыў учора журнал “Камэрсант – Украіна”.

"Газпром" ня пойдзе на саступкі Варшаве, бо паніжэньня цану газу адразу пачне патрабаваць Украіна – выказаўся ў камэнтары выданьню “Dziennik Gazeta Prawna” украінскі энэргетычны экспэрт Міхайла Ганчар. Таньней будзе пачаць новую газавую вайну. Хуткі запуск другой ніткі газаправоду “Nord Stream”, які наўпрост злучае Расею й Нямеччыну, робіць газавую вайну супраць Польшчы мажлівай – лічыць экспэрт.

Dziennik Gazeta Prawna/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт