Logo Polskiego Radia
Print

Адпачынак з працай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2012 15:05
Кожны трэці паляк падчас адпачынку не перастае займацца працай.

Гэта памылка, піша штодзёнка “Rzeczpospolita” ды раіць, як адпачыць ад працы падчас вакацыяў.

Большасьць псыхолягаў кажа, што працаўнік прынамсі раз на год павінен узяць даўжэйшы адпачынак, мінімум на два тыдні. Толькі на пачатку другога тыдня чалавек адрываецца ад працы й пачынае адпачываць. У гэты час трэба зьменшыць да максімуму кантакты зь месцам працы.

Найлепшы варыянт – запісаць паведамленьне на аўтаадказчык, што вы адпачываеце, і пакінуць як сродак камунікацыі ў надзвычайнай сытуацыі смс-паведамленьне або электронны адрас.

Аднак у Польшчы мала хто прытрымліваецца такіх правілаў. Кожны трэці паляк, які едзе на адпачынак, прысьвячае частку свайго вольнага часу на выкананьне працоўных абавязкаў. Асабліва гэта датычыць мэнэджэраў карпарацыяў. У выніку мэнтальна чалавек надалей застаецца ў працы ды зусім не адпачывае. Сацыёлягі прыводзяць яшчэ такія дадзеныя, што 30% працоўнікоў увогуле не бяруць адпачынку.

Усё гэта павялічвае пагрозу заўчаснай прафэсійнай дэпрэсіі, піша полськае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт