Моўнае пытаньне ва Ўсходняй Эўропе
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.06.2012 17:29
Украіна ўводзіць другую мову – расейскую.
У Летуве толькі інфармацыя для турыстаў будзе не па- летувіску, піша штодзёнка „Rzeczpospolita”.
Украінская кіруючая Партыя рэгіёнаў прыняла заком аб рэгіянальных мовах, які грунтуецца на Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў ды моваў меншасьці. Ва Ўкраіне ёсьць ажно 18 такіх моваў, але найбольш скарыстаюцца гэтым законам расейскамоўныя.
Прынятае заканадаўства прадугледжвае, што ў рэгіёнах, дзе рэгіянальнай мовай хочуць карыстацца больш за 10% жыхароў, на ёй будзе весьціся справаводзтва мясцовых ўладаў ды напісы ў грамадзкіх месцах. Гэтым законам скарыстаюцца вугорцы, якія жывуць у Закарпацьці, румыны ў раёне Чэрнаўцоў ды большасьць жыхароў ўсходніх абласьцей. Апазыцыя баіцца, што ў гэтых рэгіёнах расейская мова выцясьніць украінскую. Канчатковае рашэньні будзе прынята праз два тыдні.
Гучаць выказваньні экспэртаў, што гэтым крокам улады хочуць падзяліць грамадзтва ды адцягнуць увагу насельніцтва ад пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў краіне напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку бягучага года.Украінскія ўлады хочуць падняць статус мовы адной з нацыянальных меншасьцяў.
У Летуве ж назіраецца адваротная сытуацыя. Парлямэнт краіны завяршае працу над новым законам аб дзяржаўнай мове. У законапраекце прадугледжана, што мовы меншасьцяў могуць быць афіцыйна выкарыстаныя толькі ў турыстычных месцах.
юл