Апазыцыя „шпацыравала” па Маскве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.05.2012 15:26
Гэтак званы „кантрольны шпацыр”, арганізаваны па ініцыятыве вядомых расейскіх літаратараў.
У цэнтры Масквы адбыўся „кантрольны шпацыр”, арганізаваны па ініцыятыве вядомых расейскіх літаратараў. Акцыя прайшла з мэтай праверкі, ці можна гуляць у Маскве бяз санкцыі ўладаў.
Паводле зьвестак расейскай паліцыі, у мітынгу ўдзельнічалі да 2 тысячаў чалавек. Паводле актывістаў - ад 10 да 15 тысячаў.
Сярод пісьменьнікаў, якія ўдзельнічалі ў мітынгу былі, між іншым, Барыс Акунін, Эдуард Усьпенскі, Дзьмітры Быкаў, Віктар Шандаровіч.
Ідэя „кантрольнага шпацыру” ўзьнікла пасьля масавых затрыманьняў апазыцыянэраў 6-га траўня ды іншых мітынгаў пратэсту супраць парушэньняў на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі.
аз