Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве ўзьнікае палаткавы гарадок апазыцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.05.2012 10:10
Уначы ў ім дзяжураць некалькі дзясяткаў актывістаў, а ўдзень зьбіраецца некалькі тысяч чалавек.

Расейскія ўлады не намерваюцца разганяць палаткавага гарадка апазыцыі ў Маскве, калі пратэстоўцы ня будуць парушаць закону, - заявіў віцэ-мэр расейскай сталіцы Аляксандар Гарбенка.

Такім чынам прадстаўнік гарадзкіх уладаў расейскай сталіцы абверг чуткі пра тое, што вырашана аб разгоне апазыцыйнай акцыі.

„Народныя гуляньні” ў Маскве пачаліся ў дзень уступленьня Ўладзіміра Пуціна на пасаду прэзыдэнта Расеі, 7-га траўня.

Паліцыя спрабавала разагнаць пратэстоўцаў, сотні актывістаў былі затрыманыя. У выніку цэнтар акцыі пратэсту быў усталяваны ля помніка героям Плеўны, у парку на Чыстапрудным бульвары.

У наладжаным актывістамі на Чыстых прудах палаткавым гарадку ўначы дзяжураць некалькі дзясяткаў актывістаў, а ўдзень зьбіраецца некалькі тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт