Энэргетычна палітыка - паразуменьня няма
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.05.2012 17:43
                    
                                 
                
                
                    Перамовы прадстаўнікоў Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту і ўрадаў  чальцоўскіх краінаў пацярпелі фіяска.
                
                
                
                
               
                
                         
  Не дасягнута паразуменьне краінаў ЭЗ наконт правілаў, датычных энэргетычнай палітыкі супольнасьці. Гаворка ідзе, між іншым, пра надзвычайнае права Эўрапейскай камісіі на праверку газавых і нафтавых кантрактаў, якія заключаюць чальцы ЭЗ з трэцімі краінамі.
Перамовы прадстаўнікоў Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту і ўрадаў  чальцоўскіх краінаў пацярпелі фіяска.
Эўракамісія патрабуе большай празрыстасьці кантрактаў на пастаўкі газу й нафты. Апрача таго, эўразьвязаўскія чыноўнікі хочуць аналізаваць кантракты ды прапанаваць зьмены ў выпадку, калі дамовы, паводле іх, будуць пагражаць энэргетычнай бясьпецы супольнасьці.
Тым часам ня ўсе чальцоўскія краіны гатовыя выяўляць падрабязнасьці кантрактаў на пастаўкі энэрганосьбітаў.
аз