Расея-NATO – паразуменьня няма
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.05.2012 13:54
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнікі NATO, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы ў Маскве, не згаджаюцца з аргумэнтамі расейцаў.
                
                
                
                
               
                
                          Паводле начальніка Генэральнага штаба Расеі Мікалая Макарава, эўрапейская частка амэрыканскага супрацьракетнага шчыта зьяўляецца непасрэднай пагрозай для бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі.
Гэткая заява прагучала падчас міжнароднай канфэрэнцыі вайсковых экспэртаў Расеі й Паўночнаатлянтычнага альянсу, якая праходзіць Маскве.
Прадстаўнікі NATO, якія ўдзельнічаюць у сустрэчы, не згаджаюцца з аргумэнтамі расейцаў, называючы іх неабгрунтаванымі.
Прадстаўнікі амэрыканскага міністэрства абароны паведамілі, што супрацьракетны шчыт павінен дасягнуць поўнай баявой гатоўнасьці у 2021 годзе.
аз