Logo Polskiego Radia
Print

М’янма: дыппрадстаўніцтва ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.04.2012 16:30
У М’янму накіравалася вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан.

/

Сёньня Эўразьвяз адчыняе сваё дыппрадстаўніцтва ў М’янме. Гэта чарговы станоўчы жэст эўрапейскай супольнасьці ў адказ на ажыцьцяўленьне ўрадам М’янмы дэмакратычных рэформаў.

Нядаўна ЭЗ прыпыніў на год раней уведзеныя санкцыі, апрача абмежаваньняў на экспарт зброі.

Сёньня ў М’янму накіравалася вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан. Яна абяцала фінансавую падтрымку гэтай краіне, зразумела, пры ўмове працягу дэмакратычных рэформаў ды вызваленьня палітычных вязьняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт