Левыя экстрэмісты ў Пэру
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.04.2012 11:33
Змагары за сусьветны камунізм узялі ў закладнікі семярых швэдаў.
Левыя перуанскія баевікі з групоўкі „Сэндэра луміноса” ў панядзелак нечакана захапілі ў палон сем шведаў – супрацоўнікаў кампаніі „Сканска”, якія абслугоўвалі адзін з газаправодаў.
Здарыўся інцыдэнт у паселішчы Кепашыата, што ў пэруанскіх гарах. Спачатку ў палон захапілі трыццаць швэдаў (тыя адпачывалі пасьля працы ў мясцовым гатэлі). Потым у закладніках пакінулі толькі сем чалавек. Экстрэмісты правялі ў цэнтры Кепашыата мітынг, сагнаўшы жыхароў, а потым зьехалі на пікапах у невядомым кірунку.
Ніякага супраціву экстрэмісты не атрымалі. Найбліжэйшы паліцэйскі пастарунак знаходзіцца ў васьмі гадзінах язды ад Кепашыата.
Левая групоўка „Сэндэра луміноса” была ў 90-х гадах разгромлена пэруанскай арміяй. Як відаць, не да канца.
Па ідэалягічнай скіраванасьці пэруанскія экстрэмісты прытрымліваюцца тых жа поглядаў, што й калюмбійская “ФАРК”. Лічыцца, што падобныя групоўкі ў Лацінскай Амэрыцы падтрыміваюцца Кубай і Вэнэсуэлай.
Аляксандр Парошын, спэцыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Алахуэла, Лацінская Амэрыка