Прэзыдэнтам Паўднёвай Асэтыі стане былы шэф КДБ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        09.04.2012 18:44
                    
                                 
                
                
                    Былая лідарка апазыцыі больш за месяц правяла ў шпіталі.
                
                
                
                
               
                
                         
Фота: gorod48.ru
 
 
 
Былы шэф КДБ Леанід Табілаў выграў другі тур паўторных выбараў  прэзыдэнта ў Паўднёвай Асэтыі. Ён атрымаў 54% галасоў – паінфармавала  цэнтральная выбарчая камісія сэпаратысцкай рэспублікі. 
Супернік Табілава, упаўнаважаны па правах чалавека Давід Санкоеў атрымаў 42,7% галасоў. Выбарчая яўка склала 71%.
На папярэдніх выбарах прэзыдэнта Паўднёвай Асэтыі кандыдата Анатолія  Бібілава, якога падтрымліваў Крэмль, перамагла прадстаўніца апазыцыі Ала  Джыоева.  Аднак Вярхоўны суд сэпаратысцкай рэспублікі ануляваў выбары й  загадаў правесьці паўторнае галасаваньне. Ала Джыоева была арыштаваная  спэцслужбамі і ў выніку гіпэртанічнага крызу патрапіла ў шпіталь, дзе  яна знаходзілася да 24 сакавіка.
Грузія лічыць нелегальнымі выбары ў Паўднёвай Асэтыі, незалежнасьці якой Тбілісі не прызнае.
РАР/ап