Войскі NATO канцэнтруюцца на ўсходзе Афганістану
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        07.04.2012 07:00
                    
                                 
                
                
                    Такім чынам яны зьбіраюцца адказаць на павышэньне актыўнасьці талібаў.
                
                
                    
                        
Foto: PAP/EPA / I. Sameem
                     
                
                
                
               
                
                         
 
Ва ўсходнеафганскай правінцыі Газні, дзе разьмешчаны польскі кантынгент, павялічана колькасьць амэрыканскіх войскаў. Групоўка ўзмацняецца, каб праводзіць больш актыўныя дзеяньні супраць талібаў.  Гэта не азначае, што войскі кааліцыі вырашылі зьмяніць стратэгію вайны – паведаміў журналістам міністар абароны Польшчы Томаш Сямоняк. Такім чынам NATO адказвае на сэзоннае ўзмацненьне актыўнасьці талібаў. Зімой яны пераходзяць у Пакістан, а да сябе вяртаюцца на вясну й лета.
Польскія жаўнеры перадалі амэрыканцам тры базы на поўдні правінцыі Газні, а самі сканцэнтраваліся ў паўночнай частцы рэгіёну.
IAR/ап