ASEAN: адменіць санкцыі для М’янмы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2012 17:09
Лідары АСЭАН заявілі, што нядзельныя выбары ў М’янме выконваюць міжнародныя стандарты.
Лідары Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі заклікалі заходнія краіны, у тым ліку ЭЗ, адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць М’янмы.
У кіраванай вайсковай хунтай М’янме ў апошнія выхадныя прайшлі дадатковыя парлямэнцкія выбары, на якіх перамагла прадэмакратычная партыя на чале з апазыцыяністкай Аун Сан Су Чжы.
Штогадовы саміт лідараў Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (ASEAN) гэтым разам прайшоў у сталіцы Камбоджы - Пномпэнь.
Кіраўнікі 10 краінаў, аб’яднаных у АСЭАН, вырашылі, што нядзельныя выбары ў М’янме выконваюць міжнародныя стандарты. У сувязі з гэтым яны заклікалі ЭЗ адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць уладаў краіны за парушэньні правоў чалавека.
Нагадааем, што Брусэль вырашыў, між іншым, пра замарожаньне замежных рахункаў прадстаўнікоў рэжыму. Апрача таго, Эўразьвяз увёў эмбарга на пастаўкі зброі ды тэхналёгіяў, якія вайсковая хунта магла б выкарыстаць для рэпрэсій супраць мясцовай апазыцыі.
На мінулым месяцы ЭЗ адмяніў візавыя санкцыі ў дачыненьні да 87 прадстаўнікоў уладаў М’янмы.
аз