Logo Polskiego Radia
Print

Новы вобраз Эндзі Ўорхала

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.04.2012 16:53
Брытанскі бізнэсмэн знайшоў эскіз на кірмашы, сярод іншых твораў мастацтва.

/

Брытанскі бізнэсмэн купіў на кірмашы малюнак Эндзі Ўорхала – выдатнага прадстаўніка поп-арту – за 3 фунты. Цяпер вартасьць згаданага твора ацэньваецца на 1 мільён 300 тысячаў фунтаў.

Бізнэсмэн знайшоў эскіз Уорхала сярод іншых вобразаў на кірмашы ў Лас-Вэгасе. Прадаўшчык сказаў брытанцу, што ягоная цётка працавала апякункай будучай зоркі сучаснай культуры.

Эскіз узьнік у 30-х гадох XX стагодзьдзя ды прадстаўляе твар аднаго з тагачасных вядомых амэрыканскіх музыкаў і актораў.

Гэта найноўшая праца Эндзі Ўорхала. Партрэты ягонага аўтарства прадаюцца на аўкцыёнах мастацтва за мільёны фунтаў.

Напрыклад, ягоны вобраз пад загалоўкам „Восем Эльвісаў” быў прададзены ў 1963 годзе за 62,5 мільёнаў фунтаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт